unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

"Паалей Цыён", яўрэйская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя

    Першая група Паалей Цыён на тэрыторыі Расіі створана ў 1900–1901 гг. ў Екацярынаславе па ініцыятыве яўрэйскіх публіцыстаў Б. Борахава і Ш. Добіна. У 1901–1902 гг. арганізацыі ўзніклі ў Варшаве, Вільна, Віцебску, Дзвінску, Адэсе і інш. гарадах. У 1922 г. ЯКП "Паалей Цыён" (левыя паалейцыяністы арганізавалі Яўрэйскую камуністычную партыю) у савецкіх рэспубліках самараспусцілася. Частка членаў партыі, якія перайшлі на бальшавіцскія пазіцыі, была прынята ў склад РКП(б), іншыя адышлі ад палітыкі, а прадстаўнікі правага крыла аформіліся ў Яўрэйскую рабочую камуністычную партыю. Апошнія групы Паалей Цыён у краіне спынілі сваё існаванне летам 1928 г.
    Ідэалогія: сіянізм, сацыял-дэмакратыя. Праграма партыі прадугледжвала планамернае рэгуляванне стыхійнага працэсу эміграцыі яўрэяў у Палесціну і арганізацыю іх жыцця ў форме тэрытарыяльнай аўтаноміі і будаўніцтва ў наступным сацыялізму.

        Варыянты назвы
    "Паалей Сіён", яўрэйская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя
    Рабочыя Сіёна
    ЯСДРП (скарачэнне)
    Яўрэйская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя "Паалей Цыён"

        Гл. таксама
    "Поалей Цион", еврейская социал-демократическая рабочая партия (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Политические партии России и Беларуси: страницы истории : пособие для студентов вузов / В. И. Вернигоров. ― Минск, 2006.
    Яўрэйскія палітычныя партыі ў Заходняй Беларусі ў 1921—1939 гг. / В. Л. Сарочык // Заходні рэгіён Беларусі вачыма гісторыкаў і краязнаўцаў : зборнік навуковых артыкулаў. — Гродна, 2008. — С. 188—196.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 11. — Мінск, 2000.
    Сайт "Википедия".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере