unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Малыя Аўцюкі, аграгарадок (Калінкавіцкі раён)

    Па пісьмовых крыніцах вядомы з 17 ст., калі перасяленцы з в. Аўцючавічы заснавалі новую вёску і назвалі яе Малыя Аўцюкі, а в. Аўцючавічы стала звацца Старыя Аўцюкі. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) – у складзе Расійскай імперыі. У 1885 г. – у Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. Паводле перапісу 1897 г. – у Аўцюцевіцкай воласці. Са жніўня 1924 г. – цэнтр Малааўцюкоўскага сельсавета Калінкавіцкага, з верасня 1930 г. – Мазырскага, з ліпеня 1939 г. – Калінкавіцкага раёна Мазырскай (да верасня 1930 г. і з чэрвеня 1935 г. да лютага 1938 г.) акругі, з лютага 1938 г. – Палескай, са студзеня 1954 г. – Гомельскай вобласці. З 18.10.2012 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Малааўцюкоўскага сельсавета Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці.

        Гл. таксама
    Малые Автюки, агрогородок (Калинковичский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 1. Гомельская вобласць, кн. 1. — Мінск, 2004.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гомельская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2006.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 11.11.2014.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере