unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Капыльскае княства

    Феадальнае ўдзельнае княства 14–18 стст. з цэнтрам у г. Капыль. Створана ў 1395 г. У канцы 14 – 1-й пал. 15 стст. называлася таксама Капыльска-Слуцкім і Слуцка-Капыльскім, з 2-й пал. 15 ст. – Слуцкім, бо ў сярэдзіне 15 ст. сталіца была перанесена ў Слуцк. Паводле суднай граматы вялікага князя Аляксандра ад 16.01.1494 г. тэрыторыя Капыльскага княства ўключала г. Капыль з яго дварамі і дварцамі – Байлаўцы, Сыраватчычы, Старыца, Снеп'ева, Старое Сяло. Пазней згадваюцца Цімкавічы. Такі адміністрацыйны лад захоўваўся да 1791 г. Да гэтага часу княства было адной з адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Слуцкага княства. У 1791 г. скасавана разам са Слуцкім, на іх тэрыторыі ўтвораны Случарэцкі павет.

        Варыянтная форма назвы
    Капыльска-Слуцкае княства
    Слуцка-Капыльскае княства

        Гл. таксама
    Слуцкае княства (1395—1791)
    Копыльское княжество (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 4. — Минск, 2007.
    Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. — Мінск, 2006.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4. — Мінск, 1997.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере