СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ | История поисков |
Базовый поиск | Расширенный поиск | Cловари | ГРНТИ | Новые поступления |
---|
Справка
Кнос, старажытны горад |
Адзін з важнейшых цэнтраў эгейскай культуры. Паселішча на месцы Кноса існавала з часоў неаліту; яно павялічылася ў раннемінойскі перыяд (каля 3000 – 2000 да н. э.). Кнос стаў сталіцай магутнага царства (каля 1600 – 1470 да н. э.). Разбураны землетрасеннем у 1470 г. да н. э. і пажарам каля 1380 г. да н. э. Раскопкамі англійскага археолага Артура Эванса, якія пачаліся ў 1900 г., адкрыты комплекс будынкаў, так званы палац Мінаса (16 тыс. кв. м) – шматпавярховае збудаванне з параднымі, жылымі і гаспадарчымі памяшканнямі.
Руіны старажытнага горада знаходзяцца ў цэнтральнай частцы паўночнага Крыта, каля сучаснага г. Іракліян.
Варыянтная форма назвы
Knossós, старажытны горад (грэчаская мова) |
Гл. таксама
Кносс, древний город (на іншай мове) |
Крыніцы iнфармацыі
Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 7. — Мінск, 1998.
Большая Российская энциклопедия. [В 35 т.]. Т. 14. — Москва, 2009.
Всемирная история : энциклопедия. — Москва, 2003.
Древний мир : энциклопедический словарь. В 2 т. Т. 1 / В. Д. Гладкий. — Донецк, 1996.
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |