unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Аталезь, аграгарадок (Стаўбцоўскі раён)

    Вядомы з пач. 16 ст., з 1536 г. – сяло ў складзе Аталезскай воласці. У 1570 г. – цэнтр воласці Мінскага павета Мінскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, у складзе маёнтка Свержань. З канца 16 ст. – у складзе Мірскага графства. У 17 ст. – вёска ў Занёманскай воласці Мірскага графства. У сярэдзіне 18 ст. – сяло Свержанскага ключа. З 1793 г. – у складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце. Згодна з перапісам 1897 г. – у Засульскай воласці Мінскага павета Мінскай губерні. З 1919 г. – у БССР. З 1921 г. – у Польшчы, вёска і калонія ў Залужскай гміне Стаўбцоўскага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 г. – у БССР. З 1940 г. – цэнтр Аталезскага сельсавета Стаўбцоўскага раёна Баранавіцкай вобласці. З 1954 г. – у Мінскай вобласці. З 09.09.2010 – аграгарадок. З 2013 г. – у Шашкоўскім сельсавеце.
    Знаходзіцца ў Шашкоўскім сельсавеце Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці.

        Гл. таксама
    Аталезь, агрогородок (Столбцовский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць, кн. 5. — Мінск, 2014.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 2. — Мінск, 1996.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Мінская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2003.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 13.06.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере