unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Канапацкі, Мацей (1926—2012)

    Месца нараджэння: г. Вільня (цяпер Вільнюс, Літва). Беларускі і польскі публіцыст, грамадска-культурны дзеяч. З сям'і беларускага татарына мусульманскага веравызнання; яго бацька Гасан Канапацкі – вядомы дзеяч беларускага руху ў міжваеннай Польшчы, камандзір беларускіх аддзелаў у польскім войску. З 1946 г. – у Польшчы. Працаваў журналістам у Польскім агенцтве прэсы, беларускім тыднёвіку "Ніва", у беларускай рэдакцыі Польскага радыё ў Беластоку, настаўнікам рускай мовы ў пачатковых школах. У 1966–1972 гг. – прэс-сакратар дырэктара Гданьскай суднаверфі. Адзін з заснавальнікаў Беларускага культурнага таварыства "Хатка" у Гданьску. Пасля 1977 г. жыў у Сопаце.
    Займаўся таксама пытаннямі гісторыі і культуры татар на землях Вялікага Княства Літоўскага.
    Псеўданімы: Эмка; Кома; М. К.; М. К-а; Анатоль Саевіч.

        Варыянтная форма імя
    Kanapacki, Maciej (1926—2012) (польская мова)
    Konopacki, Maciej (1926—2012) (польская мова)
    Канапацкі, Мацей Гасанавіч (1926—2012)
    Канапацкі, Мацей Муса (1926—2012)
    Канапацкі, Муса (1926—2012)

        Гл. таксама
    Конопацкий, Матей (1926—2012) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Хто ёсць хто сярод беларусаў свету : энцыклапедычны даведнік. Ч. 1. — Мінск, 2000.
    Сузор'е беларускага памежжа : беларусы і народжаныя ў Беларусі ў суседніх краінах : энцыклапедычны даведнік. ― Мінск, 2014.
    Увесь свет Мацея Канапацкага. — Беласток, 2011.
    Tatarzy Wielkiego Księstwa Litewskiego w historii, języku i kulturze / pod red. Joanny Kulwickiej-Kamińskiej i Czesława Łapicza. — Toruń, 2013.
    БД «VIAF (Virtual International Authority File)». Дата звароту: 13.03.2018.
    Сайт "Вікіпедыя". Дата звароту: 13.03.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере