unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

УСХОДНЯЕ ПЫТАННЕ

    Прынятае ў дыпламатыі і гістарычнай літаратуры ўмоўнае абазначэнне комплексу міжнародных праблем 2-й пал. 18 – пач. 20 стст., якія ўзніклі ў сувязі з абвастрэннем саперніцтва еўрапейскіх дзяржаў (Аўстрыі, з 1867 – Аўстра-Венгрыі, Вялікабрытаніі, Расіі, Францыі, Італіі), а затым і ЗША за ўплыў на Блізкім Усходзе ва ўмовах аслаблення Асманскай імперыі і пад'ёму нацыянальна-вызваленчай барацьбы залежных ад яе народаў. З падпісаннем Лазанскага мірнага дагавора 1923 г., які юрыдычна зафіксаваў распад Асманскай імперыі, Турэцкая Рэспубліка атрымала міжнароднае прызнанне, былі ўстаноўлены і прызнаны вялікімі дзяржавамі яе межы, што азначала ліквідацыю ўсходняга пытання як праблемы сусветнай палітыкі.

    
    ЭКВІВАЛЕНТ НА ІНШАЙ МОВЕ
        ВОСТОЧНЫЙ ВОПРОС

    КРЫНІЦЫ IНФАРМАЦЫІ
    Сайт "Большая российская энциклопедия".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере