unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Якуба Коласа плошча (Мінск, горад)

    Да 1956 г. – Камароўская плошча. Фарміраванне плошчы пачалося з рэканструкцыі так званых Камароўскіх віл (на стыку былых Барысаўскага і Лагойскага трактаў) і будаўніцтва інстытута фізкультуры (1936–1939 гг.). У сучасным выглядзе забудавана паводле праекта 1952 г. (архітэктары М. Баршч, Л. Аранаўскас і Л. Мацкевіч), дзе ўлічаны прапановы праектаў 1939 г. (архітэктар У. Мураўёў) і 1940 г. (архітэктар А. Клімаў). У 1972 г. у цэнтры плошчы ўстаноўлены скульптуры Якуба Коласа і герояў яго твораў. У 1984 г. адкрыта станцыя метрапалітэна "Плошча Якуба Коласа".
    Размешчана на перакрыжаванні праспекта Незалежнасці з вуліцай Якуба Коласа.

        Варыянтная форма назвы
    Камароўская плошча (Мінск, горад) (папярэдні загаловак)
    Коласа Якуба плошча (Мінск, горад)
    Плошча імя Якуба Коласа (Мінск, горад)

        Гл. таксама
    Якуба Коласа площадь (Минск, город) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Архітэктура Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере