unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Адампаль, вёска (Навагрудскі раён)

    Вёска заснавана прыблізна ў 1810 г. Адамам Храптовічам на ўскраіне маёнтка Нягневічы. Фальварак з'яўляўся самым буйным у складзе маёнтка Шчорсы Навагрудскага павета. У сярэдзіне 19 – пачатку 20 ст. у складзе Нягневіцкай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. З 01.01.1919 г. – у БССР, з 27.02.1919 г. – у Літ.-Бел. ССР, з 1920 г. – зноў у БССР. З 1921 г. – у Польшчы, у Нягневіцкай гміне Навагрудскага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 г. – у БССР. З 1940 г. вёска ў Харосіцкім сельсавеце Любчанскага раёна Баранавіцкай, з 1954 г. – Гродзенскай абласцей. З 8.01.1954 г. – в Нягневіцкім сельсавеце. З 1956 г. – у Навагрудскім раёне.
    Знаходзіцца ў Нягневіцкім сельсавеце Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці.

        Гл. таксама
    Адамполь, деревня (Новогрудский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1. — Мінск, 1993.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзенская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2004.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2017.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 07.09.2017.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере