unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Саюз польскіх патрыётаў

    Масавая антыфашысцкая грамадска-палітычная арганізацыя палякаў-эмігрантаў, якая ўтворана ў 1943 г. на тэрыторыі СССР.
    Саюз выступаў за дэмакратычны парламенцкі лад у пасляваеннай Польшчы, яе цесны саюз з СССР, прызнаваў правы СССР на Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну, адмаўляў законнасць Польскага ўрада ў эміграцыі. У 1944–1946 гг. заахвочваў перасяленне палякаў з СССР у Польшчу.
    Спыніў існаванне ў 1946 г. у сувязі з вяртаннем большасці польскіх эмігрантаў на радзіму.

        Варыянты назвы
    Związek Patriotów Polskich (польская мова)
    Союз польских патриотов (руская мова)
    СПП (скарачэнне)

        Крыніцы iнфармацыі
    Działalność Związku Patriotów Polskich na Wileńszczyźnie, 1944–1946 / Elżbieta Kowalczyk. ― Warszawa, [S. a.].
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 14. — Мінск, 2002.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6, кн. 1. — Мінск, 2001.
    Большая советская энциклопедия. [В 30 т. Т.] 24 (I). — Москва, 1976.
    Сайт "Википедия".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере