unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

"Еўрабачанне", міжнародны конкурс песні

    "Еўрабачанне" – конкурс эстраднай песні сярод удзельнікаў краін Еўропы. Ён праходзіць штогод, пачынаючы з 1956 г. (упершыню – у г. Лугано (Швейцарыя)) і з'яўляецца адным з найбольш папулярных неспартыўных мерапрыемстваў у свеце.
    У конкурсе ўдзельнічаюць па адным прадстаўніку ад кожнай з краін-членаў Еўрапейскага вяшчальнага саюза. Пасля выступлення ўсіх удзельнікаў найбольш папулярная песня вызначаецца шляхам тэлегаласавання і галасавання журы, у якіх удзельнічаюць усе краіны, якія выступалі ў фінале і паўфінале.
    Уладальнікам ўсёй інтэлектуальнай уласнасці, якая вырабляецца ў рамках конкурсу, з'яўляецца Еўрапейскі вяшчальны саюз.
    Беларусь удзельнічае ў конкурсе з 2004 г.

        Варыянты назвы
    Concours Eurovision de la chanson (французская мова)
    Eurovision Song Contest (англійская мова)
    "Евровидение", международный конкурс песни (руская мова)
    Міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне"

        Крыніцы iнфармацыі
    Пасля Еўрафэсту ў Баку / Віктар Андрэеў // Беларусь. — 2012. — № 2. — С. 54—56.
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 3. — Минск, 2006.
    Сайт "Википедия".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере