unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Супрасльскі Дабравешчанскі манастыр (Польшча)

    Праваслаўны мужчынскі манастыр у г. Супрасль (цяпер у Польшчы). Заснаваны ў 1498 г. навагрудскім ваяводам і маршалам Вялікага Княства Літоўскага А.І. Хадеквічам. У пачатку XVI ст. манастыру дадзены статут і ён стаў адным з буйнейшых цэнтраў беларускай праваслаўнай культуры, у ім фарміраваліся багаслоўска-філасофская, іконаграфічная і архіўная школы, склалася вялікая бібліятэка. У 1609 г. стаў уніяцкім і падпарадкаваны ордэну базыльян.
    У 1645–1853 гг. пры манастыры дзейнічала духоўнае вучылішча, у 1695–1803 гг. – Супрасльская друкарня, у 1710–1834 гг. – паперня. У 1842 г. маёмасць манастыра канфіскавана. У 1944 г. нямецкія фашысты ўзарвалі Дабравешчанскую царкву і спалілі манастырскія будынкі разам з бібліятэкай.
    У 1984 г. дзяржава вярнула вернікам руіны Дабравешчанскай царквы. У 1996 г. польскі ўрад замацаваў за праваслаўнай царквой увесь манастырскі комплекс.

        Варыянты назвы
    Monaster Zwiastowania Najświętszej Marii Panny w Supraślu (Польшча) (польская мова)
    Мужчынскі манастыр Благавешчання Прасвятой Багародзіцы (Супрасль, Польшча)
    Супрасльская лаўра (Польшча)
    Супрасльскі Благавешчанскі манастыр (Польшча)

        Гл. таксама
    Супрасльский Благовещенский монастырь (Польша) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 15. — Мінск, 2002.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6, кн. 1. — Мінск, 2001.
    Monaster Męski Zwiastowania Najświętszej Marii Panny w Supraślu. ― Supraśl, [S. a.]. (1И//260295(039))
    Сайт "Википедия".
    Сайт: "Открытая православная энциклопедия "Древо".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере