unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Скідзель, горад (Гродзенскі раён)

    Вядомы з пач. 16 ст. як вялікакняжацкі двор у Гродзенскім павеце. З 1588 г. - каралеўскі двор Гродзенскага староства Трокскага ваяводства, адміністрацыйна-гаспадарчы цэнтр воласці. З 1783 г. - мястэчка Гродзенскай эканоміі. З 1795 г. - у Расійскай імперыі, у Гродзенскім павеце, з 1801 г. - у Гродзенскай губерні. З 1885 г. - цэнтр воласці Гродзенскага павета. З 1921 г. - у складзе Польшчы, цэнтр гміны Гродзенскага павета Беластоцкага ваяводства. З 1939 г. - у БССР, з 1940 г. - гарадскі пасёлак, цэнтр Скідзельскага раёна і сельсавета (з 1940 г. Беластоцкай, з 1944 г. - Гродзенскай абласцей). З 1962 г. - у Гродзенскім раёне. З 1974 г. - горад.
    Горад раённага падпарадкавання, цэнтр сельсавета ў Гродзенскiм раёне Гродзенскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Скідаль, горад

        Гл. таксама
    Скидель, город (Гродненский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь : [электрон. ресурс : данные по состоянию на 10.03.2006].
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзен. вобл. : нармат. давед. – Мн., 2004.
    Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гродзенскай вобласці. – Мн., 1982.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6. Кн. 1. – Мн., 2001.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере