unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі (1919—)

    Рада БНР (з канца 1919 г.) – беларускі ўрад у выгнаньні, адзін з цэнтраў беларускай палітычнай эміграцыі.
    03.12.1919 г. Рада народных міністраў БНР (Рада БНР) раскалолася на Найвышэйшую Раду БНР і Народную Раду БНР. Найвышэйшая Рада падцвердзіла паўнамоцтвы А. Луцкевіча (кабінет Луцкевіча). Урад Народнай Рады БНР (паралельны) узначаліў В. Ластоўскі (кабінет Ластоўскага; з чэрвеня 1948 г. Рада народных міністраў БНР не фарміравалася).
    Да лістапада 1920 г. знаходзілася ў Рызе, затым у Коўне (Каўнасе, да 1923 г.), Парыжы (да 1970), Таронта (да 1983), Нью-Ёрку.
    У гады "халоднай вайны" займалася беларускай асветніцкай і лабісцкай працай на Захадзе, пашыраючы інфармацыю пра Беларусь як самастойную краіну і аргументуючы неабходнасць падтрымкі незалежнасці Беларусі ва ўладных колах ЗША, Вялікабрытаніі і іншых краін.
    Сёння Рада выступае ў якасці носьбіта сімвалічнага мандата і гаранта незалежнасці Беларусі. Канчатковай мэтай існавання Рады з'яўляецца перадача паўнамоцтваў дэмакратычна абранаму беларускаму парламенту пры ўмовах адсутнасці пагрозы незалежнасці краіны.
    Рада БНР захоўвае фармальна-працэдурную пераемнасць з радай Першага Усебеларускага кангрэса 1917 г. і па стану на 2013 г. з'яўляецца самым старым у свеце "урадам у выгнанні".

        Варыянты назвы
    Народная Рада БНР
    Рада Белорусской Народной Республики (руская мова)
    Рада БНР (1919—)
    Рада народных міністраў БНР (1919—1948)

        Гл. таксама
    Беларуская Народная Рэспубліка. Народны сакратарыят
    Беларуская Народная Рэспубліка. Рада народных міністраў
    Рада Белорусской Народной Республики (1919—) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1. — Мінск, 1993.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 3. — Мінск, 1996.
    Рада БНР, 1947—1970 : падзеі. Дакументы. Асобы / Наталля Гардзіенка, Лявон Юрэвіч. ― Мінск, 2013.
    Сайт "Вікіпедыя".
    Сайт "Википедия".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере