unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Паляцкішкі, аграгарадок (Воранаўскі раён)

    Вядомы з 2-й пал. 19 ст. як вёска, цэнтр Аляксандраўскай воласці Лідскага павета Віленскай губерні. З 1795 г. – у складзе Расійскай імперыі, у Віленскай, з 1797 г. – Літоўскай, з 1801 г. – Гродзенскай, з 1842 г. – Віленскай губернях. З 1919 г. – у БССР. З 1921 г. – у Польшчы, у Аляксандраўскай гміне Лідскага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 г. – у БССР, з 1940 г. у Воранаўскім раёне Баранавіцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Кодзеўскім сельсавеце. З 1944 г. – у Гродзенскай вобласці. З 1960 г. – цэнтр Паляцкішкаўскага сельсавета. З 23.04.2009 г. – аграгарадок. З 2014 г. у Пагародзенскім сельсавеце.
    Знаходзіцца ў Пагародзенскім сельсавеце Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці.

        Гл. таксама
    Полецкишки, агрогородок (Вороновский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 1. — Мінск, 2015.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 12. — Мінск, 2001.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзенская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2004.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 17.11.2015.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере