unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Асіповічы, горад (Магілёўская вобласць)

    Вядомы з 18 ст. як вёска ў складзе фальварка Пратасевічы, уладанне Д. Радзівіла, у складзе Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 г. – у Расійскай імперыі, у Бабруйскім павеце Мінскай губерні. У 1897 г. вёска, чыгуначная станцыя і пасёлак мелі назву Асіповічы, знаходзіліся ў складзе Замошскай воласці Бабруйскага павета, пазней яны аб'ядналіся ў адзін населены пункт. З 1900 г. – гарадское паселішча. З 1917 г. – мястэчка. З 19 лютага 1918 г. акупіраваны польскімі, потым да 4 снежня 1918 г. – нямецкімі войскамі, з 20 жніўня 1919 г. да ліпеня 1920 г. зноў польскімі. З 1922 г. – цэнтр воласці, у 1924–1930 гг. – мястэчка, цэнтр Асіповіцкага раёна Бабруйскай акругі (да 1930 г.), з 1935 г. – горад, у 1938–1944 гг. – у Магілёўскай вобласці. У 1941–1944 гг. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 1944 г. – у Бабруйскай, з 1954 г. – у Магілёўскай абласцях (у 1962–1965 гг. – у Бабруйскім раёне), з 1965 г. – цэнтр Асіповіцкага раёна.
    Цэнтр Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці, на р. Сіняя (прыток Свіслачы).

        Гл. таксама
    Осиповичи, город (Могилевская область) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 5. Магілёўская вобласць, кн. 1. — Мінск, 2008.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 2. — Мінск, 1996.
    Административно-территориальное устройство БССР : справочник. В 2 т. Т. 2. (1944—1980). — Минск, 1987.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 06.04.2023.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере