unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Куня-Ургенч, старажытны горад, дзяржаўны гісторыка-культурны запаведнік (Туркменістан)

    Створаны ў 1985 г. Уваходзіць у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Плошча – 640 га. Тут, на месцы старажытнага Ургенча – сталіцы сярэдневяковай дзяржавы Харэзм уцалела некалькі цудоўных архітэктурных помнікаў (мінарэт, маўзалеі), а таксама рэшткі асобных збудаванняў (майстэрні, крамы, жылыя дамы), крапасных сцен і валоў. Мноства помнікаў усё яшчэ не раскапаны і не абследаваны – гэта разбураныя часам і войнамі палацы, маўзалеі, мячэці, медрэсэ, караван-сараі і г.д. У канцы 10 ст. Ургенч быў сталіцай квітнеючай дзяржавы Харэзмшахаў. Старажытны Ургенч (вядомы і як Гурганч, Гургандж, Джурджанія) існаваў, відавочна, на працягу больш за дзве тысячы гадоў: ад антычнасці і да позняга сярэдневякоўя, прычым яго росквіт прыйшоўся на сярэдзіну 14 ст.
    Знаходзіцца на поўначы Туркменістана, на левым беразе старога рэчышча Амудар'і. Прымыкае да сучаснага горада Куня-Ургенч.

        Варыянтная форма назвы
    Kunya-Urgench, старажытны горад (англійская мова)
    Гургандж, старажытны горад (папярэдні загаловак)
    Джурджанія, старажытны горад (папярэдні загаловак)
    Кёнеургенч, старажытны горад
    Куняургенч, старажытны горад, дзяржаўны гісторыка-культурны запаведнік
    Ургенч, старажытны горад (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Куня-Ургенч, древний город, государственный историко-культурный заповедник (Туркменистан) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Куняургенч — город мастеров. ― Ашхабад, 2011.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере