unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Ладзенікі, аграгарадок (Навагрудскі раён)

    Упамінаецца як паселішча ў 16 ст. У 18 ст. вёска і маёнтак у складзе Навагрудскага павета Навагрудскага ваяводства. З 1795 г. – у Расійскай імперыі. З 1796 г. – у Навагрудскім павеце Слонімскай, з 1797 г. – Літоўскай, з 1801 г. – Гродзенскай, з 1842 г. – Мінскай губерняў. У сярэдзіне 19 – пач. 20 ст. – вёска ва Уселюбскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. З 1.01.1919 г. – у БССР, з 27.02.1919 г. – у Літ.-Бел. ССР, з 1920 г. – у БССР. З 1921 г. – у Польшчы, ва Уселюбскай гміне Навагрудскага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 г. – у БССР, з 1940 г. – у Ждановіцкім сельсавеце Навагрудскага раёна Баранавіцкай вобласці. З 1954 г. – цэнтр Ладзеніцкага сельсавета, у Гродзенскай вобласці. З 15.05.2010 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Ладзеніцкага сельсавета Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці.

        Гл. таксама
    Ладеники, агрогородок (Новогрудский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2017.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 9. — Мінск, 1999.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзенская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2004.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 18.09.2017.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере