unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Гродзенскі павет

    Існаваў на Беларусі ў 15 – 1-й пал. 20 ст. Цэнтр – г. Гродна. Утвораны пасля Гарадзельскай уніі 1413 г. на тэрыторыі Гарадзенскага княства ў складзе Трокскага ваяводства ВКЛ. Межы павета ўдакладняліся ў час адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565–1566 гг. З 1793 г. заходняя частка павета адышла да Прусіі, усходняя (з г. Гродна) – да Расійскай імперыі ў складзе Слонімскай (з 1795 г.), Літоўскай (з 1797 г.), Гродзенскай (з 1801 г.) губерні. З 1921 г. – у Польшчы, у Беластоцкім ваяводстве. З 1939 г. – у БССР, са снежня 1939 г. – у Беластоцкай вобласці. У студзені 1940 г. скасаваны, на тэрыторыі павета ўтвораны Гродзенскі раён; асобныя яго часткі далучаны да іншых раёнаў.
    Знаходзіўся ў басейне р. Нёман.

        Варыянтная форма назвы
    Гарадзенскі павет
    Гараднянскі павет

        Гл. таксама
    Гродненский повет (на іншай мове)
    Гарадзенскае княства (папярэдні загаловак)
    Гродзенскі раён (Гродзенская вобласць) (наступны загаловак)

        Крыніцы iнфармацыі
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 3. — Минск, 2006.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3. — Мінск, 1996.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 5. — Мінск, 1997.
    Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. — Мінск, 2005.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере