unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Відзы, гарадскі пасёлак (Браслаўскі раён)

    Вядомы з сярэдзіны 15 ст. (у гістарычных крыніцах таксама Віды, Відзе). З 16 ст. – у складзе Браслаўскага павета Віленскага ваяводства. У 1794–1795 гг. – цэнтр Браслаўскага ваяводства. З 1795 г. – у складзе Расійскай імперыі, цэнтр Браслаўскага павета Віленскай, з 1797 г. – Літоўскай, з 1801 г. – зноў Віленскай губерняў. З 1843 г. – заштатны горад, цэнтр воласці Новааляксандраўскага павета Ковенскай губерні. З 1921 г. – у складзе Польшчы, мястэчка, цэнтр гміны Браслаўскага павета Віленскага ваяводства. З 1939 г. – у БССР, у Браслаўскім павеце Вілейскай вобласці. З 1940 г. – гарадскі пасёлак, цэнтр Відзаўскага раёна Вілейскай, з 1944 г. – Полацкай абласцей. З 1954 г. – у складзе Маладзечанскай вобласці. З 1960 г. – у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. У 1961–1989 гг. – цэнтр Відзаўскага сельсавета, у 1989–2004 гг. – цэнтр Відзаўскага пасялковага Савета, з 2004 г. – зноў цэнтр Відзаўскага сельсавета.
    Цэнтр Відзаўскага сельсавета Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Відзе, горад (папярэдні загаловак)
    Віды, горад (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Видзы, городской поселок (Браславский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 1. — Мінск, 2018.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2. — Мінск, 1994.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 03.04.2019.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере