unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Новадзявяткавічы, аграгарадок (Слонімскі раён )

    У 15 ст. згадваюцца як маёнтак Дзявяткавічы, уладанне Мялешак. З 1569 г. падзелены на Старыя Дзявяткавічы і Новыя Дзявяткавічы. З 1648 г. – уладанне Слізеняў. У 18 ст. вёска – цэнтр маёнтка Новыя Дзявяткавічы, прыватная ўласнасць у Слонімскім павеце Навагрудскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795 г.) – у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскім павеце Слонімскай, з 1796 г. – Літоўскай, з 1801 г. – Гродзенскай губерняў. Са студзеня 1919 г. – у БССР, з лютага 1919 г. – у Літоўска-Беларускай ССР, з 31.07.1920 г. – зноў у БССР. З сакавіка 1921 г. – у складзе Польшчы. У 1921 г. фальварак уваходзіў у Мар'янскую гміну Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства. З лістапада 1939 г. – зноў у БССР. З кастрычніка 1940 г. – у Трыбушкоўскім сельсавеце Слонімскага раёна Баранавіцкай вобласці. Са студзеня 1954 г. – у Гродзенскай вобласці. З ліпеня 1954 г. – у Масілавіцкім сельсавеце. З ліпеня 1966 г. вёска – цэнтр Новадзявяткавіцкага сельсавета. З 2012 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Новадзявяткавіцкага сельсавета Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці, знаходзіцца на р. Грыўда.

        Варыянтная форма назвы
    Новадзевяткавічы, аграгарадок
    Новыя Дзевяткавічы, аграгарадок
    Новыя Дзявяткавічы, аграгарадок

        Гл. таксама
    Новодевятковичи, агрогородок (Слонимский район ) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2017.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 11. — Мінск, 2000.
    Вялікі слоўнік беларускай мовы : арфаграфія, акцэнтуацыя, парадыгматыка / Ф. А. Піскуноў. — Мінск, 2012.
    Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 4. Гродненская область. В 2 кн. Кн. 2. — Минск, 2015.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзенская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2004.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 03.05.2017.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере