unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Шылавічы, аграгарадок (Ваўкавыскі раён)

    У 1470 г. маёнтак, уладанне Вольскага ў Ваўкавыскім павеце Вялікага Княства ЛІтоўскага. У пачатку 16 ст. належаў Крупскім, Вольскім, Весялоўскім. З 1642 г. да 1843 г. Шылавічы знаходзіліся ва ўласнасці кляштара брыгітак. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795 г.) – у Расійскай імперыі, у Ваўкавыскім павеце Слонімскай, з 1797 г. – Літоўскай, з 1801 г. – Гродзенскай губерняў. У 1836 г. – мястэчка, у 1886 г. – сяло, цэнтр Шылавіцкай воласці Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні. Са студзеня 1919 г. – у БССР. З сакавіка 1921 г. – у складзе Польшчы. У 1921– 1939 гг. – цэнтр Мсцібаўскай гміны Ваўкавыскага павета Беластоцкага ваяводства Польшчы. З лістапада 1939 г. – у БССР. С кастрычніка 1940 г. – цэнтр Шылавіцкага сельсавета Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці. З верасня 1944 г. – у Гродзенскай вобласці. З 2009 г. – аграгарадок.

        Гл. таксама
    Шиловичи, агрогородок (Волковысский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць, кн. 1. — Мінск, 2010.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Мінская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2003.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 12.11.2019.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 12.11.2019.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере