unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Чыжэўшчына, вёска (Жабінкаўскі раён)

    Чыжэўшчына вядома з 17 ст., у пачатку 18 ст. зрабілася ўласнасцю Крупчыцкага кармеліцкага кляштара. У сярэдзіне 19 ст. належала дзяржаўнай казне, у Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні. З 1921 г. – у Польшчы, у Рагазнянскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства. З 1939 г. – у БССР, з 1940 г. – цэнтр Чыжэўшчынскага сельсавета. З 1970 г. – у Рагазнянскім сельсавеце. З 1971 г. – у Ленінскім сельсавеце. На працягу 1970-х гадоў да Чыжэўшчыны былі далучаны вёскі Крупчыцы і Рыкавічы. Крупчыцы – гістарычна вядомае паселішча, што ўтварылася ля сцен Крупчыцкага каталіцкага кляштара ў 2-й палове 17 ст. (У дакументах часам завецца Нелаевіцкім, бо ўзнік на землях маёнтка Нелаевічы).
    Знаходзіцца ў Ленінскім сельсавеце Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Крупчыцы, вёска (папярэдні загаловак)
    Рыкавічы, вёска (папярэдні загаловак)
    Чыжаўшчызна, вёска

        Гл. таксама
    Чижевщина, деревня (Жабинковский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Брэсцкая вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2006.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 3. Брэсцкая вобласць, кн. 1. — Мінск, 2006.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 16.04.2014.
    Сайт "Radzima.org".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере