unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Новы Двор, аграгарадок (Свіслацкі раён)

    Вядомы з 16 ст. У 1518 г. – мястэчка, цэнтр Навадворскай воласці Ваўкавыскага павета Вялікага Княства Літоўскага. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795 г.) – у складзе Расійскай імперыі, мястэчка ў Ваўкавыскім павеце Слонімскай, з 1797 г. – Літоўскай, з 1801 г. – Гродзенскай губерняў. У 1866 г. – у Поразаўскай воласці Ваўкавыскага павета. Са студзеня 1919 г. – у БССР, з лютага 1919 г. – у Літ.-Бел. ССР. З сакавіка 1921 г. – у складзе Поразаўскай гміны Ваўкавыскага павета Беластоцкага ваяводства Польшчы. З лістапада 1939 г. – у БССР. Са снежня 1939 г. – у Брэсцкай вобласці, са студзеня 1940 г. – у Поразаўскім раёне, з кастрычніка 1940 г. – вёска, цэнтр сельсавета. З верасня 1944 г. – у Гродзенскай вобласці. Са студзеня 1960 г. – у Свіслацкім раёне. З 2009 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Навадворскага сельсавета Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці.

        Гл. таксама
    Новый Двор, агрогородок (Свислочский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 11. — Мінск, 2000.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2017.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзенская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2004.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 12.04.2019.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 12.04.2019.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере