unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Ула, аграгарадок (Бешанковіцкі раён)

    Вядомы з 14 ст. у Полацкім княстве, з 16 ст. – мястэчка ў Полацкім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. Належала Кішкам, потым Жабам. У 1577 г. атрымала магдэбургскае права і герб. У 16–18 стст. належала князям Быстрыцкім, Лукомскім, Ржэцкім, Патоцкім, Рэутам, А. Д. Меншыкаву. У 1764 г. – горад. З 1793 г. – у складзе Расіі, гандлёвае мястэчка, цэнтр воласці Лепельскага павета. У 1924–1931 гг., 1946–1956 гг. – цэнтр Ульскага раёна. Са жніўня 1924 г. – у Полацкай акрузе (да 26.07.1930 г.). З лютага 1938 г. – у Віцебскай вобласці. З 1938 г. – гарадскі пасёлак. У 1931–1946 гг. і з 1956 г. – у Бешанковіцкім раёне. З 2004 г. – пасёлак. Са студзеня 2010 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Ульскага сельсавета Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці. Размешчаны на левым беразе Заходняй Дзвіны пры ўпадзенні р. Ула.

        Варыянтная форма назвы
    Вула, аграгарадок

        Гл. таксама
    Улла, агрогородок (Бешенковичский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Белорусская ССР. Т. 1 : краткая энциклопедия. – Минск, 1979.
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 7. — Минск, 2008.
    Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 2. Витебская область. В 2 кн. Кн. 2. — Минск, 2010.
    Слоўнік назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласці / Я. Н. Рапановіч. — Мінск, 1977. (Назва – Вула)
    Вялікі гістарычны атлас Беларусі [Карты] : [у 4 т.] Т. 4. — Мінск, 2018. (Назва – Вула)
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 16. — Мінск, 2003.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 05.06.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере