unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Кузьмічы, вёска (Любанскі раён)

    Вядома з 16 ст. У 1566 г. – сяло ў Скавышынскай воласці Слуцкага княства. У 1795 г. – у Бабруйскім павеце Мінскай губерні. У сярэдзіне 19 ст. – у маёнтку Дзякавічы Мазырскага павета. З 1870 г. – вёска ў Забалоцкай воласці Бабруйскага павета, затым у Дзякавіцкай воласці Мазырскага павета. Паводле перапісу 1897 г. – вёска ў Дзякавіцкай воласці Мазырскага павета, вёска ў Забалоцкай воласці Бабруйскага павета і вёска Кузьмічы (яна ж Замхом). У 1908 г. вёскі ў Бабруйскім павеце і Мазырскім павеце. З 1924 г. – у Нежынскім сельсавеце Любанскага раёна і акругі, вёскі Кузьмічы 1 і Кузьмічы 2. У 1928–1935 гг. – вёска, цэнтр сельсавета Любанскага раёна. З 1954 г. – у Камунараўскім сельсавеце.
    Знаходзіцца ў Камунараўскім сельсавеце Любанскага раёна Мінскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Замхом, вёска (папярэдні загаловак)
    Кузьмічы 1, вёска (папярэдні загаловак)
    Кузьмічы 2, вёска (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Кузьмичи, деревня (Любанский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Мінская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2003.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2012.
    Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Я. Н. Рапановіч. — Мінск, 1981.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 14.08.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере