unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Танзанія

    Саюзная дзяржава, якая аб'ядноўвае Танганьіку (мацерыковая частка) і Занзібар (астраўная частка). Сталіца – г. Дадома (раней – Дар-эс-Салам). У 1961 г. Брытанія надала незалежнасць Танганьіцы, а ў 1963 г. – Занзібару. У красавіку 1964 г. кіраўніцтва Рэспублікі Танганьіка і Народнай Рэспублікі Занзібара і Пембы абвясціла аб стварэнні Аб'яднанай Рэспублікі Танганьікі і Занзібара, з кастрычніка 1964 г. краіна стала называцца Танзаніяй (афіцыйная назва – Аб'яднаная Рэспубліка Танзанія). Занзібар мае сваю канстытуцыю, а таксама свае органы дзяржаўнай улады (прэзідэнт і Палата прадстаўнікоў), захаваў значную аўтаномію ў эканамічных і фінансавых пытаннях.
    Танзанія размешчана ва Усходняй Афрыцы на ўзбярэжжы Індыйскага акіяна, а таксама на астравах Занзібар, Пемба, Мафія і інш. (архіпелаг Занзібар).

        Варыянтная форма назвы
    Аб'яднаная Рэспубліка Танганьікі і Занзібара (папярэдні загаловак)
    Аб'яднаная Рэспубліка Танзанія

        Гл. таксама
    Занзібар (Танзанія)
    Танзания (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Географический энциклопедический словарь : географические названия. — Москва, 2003.
    Новая Российская энциклопедия. Т. 16 (1). — Москва, 2016.
    Большая энциклопедия. В 62 т. Т. 49. — Москва, 2006.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 15. — Мінск, 2002.
    Географический справочник ЦРУ. — Екатеринбург, 2005.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере