unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Супрасльскі рукапіс

    Рукапісныя зборнікі, якія да 19 ст. зберагаліся ў Супрасльскай манастырскай бібліятэцы. Помнікі ўсходне-славянскага пісьменства.
    Найбольш вядомыя і каштоўныя: Зборнік жыцій і пропаведзяў 11 ст., напісаны стараславянскай мовай на пергаменце (285 лістоў), адзін з самых старажытных помнікаў усходне-славянскай пісьменнасці; Летапісны зборнік 1-й пал. 16 ст. складаецца з рускага скарочанага летапісу, блізкага да Аўрамкі летапісу, кароткай летапіснай выбаркі па гісторыі Русі і ВКЛ, пачынаючы з 862, і гістарычных запісаў пра падзеі канца 15–пач. 16 ст. на Беларусі, у Кіеве і на Валыні; Зборнік 1519 змяшчае свецкія і рэлігійныя творы, у т. л. самы поўны спіс 2-й рэдакцыі Беларуска-літоўскага летапісу 1446, пераклад на беларускую мову Вісліцкага статута, Кіева-Пячэрскі пацярык і інш.
    У 2007 г. ЮНЕСКА ўключыла рукапіс у спіс "Памяць свету".

        Сп. ад
    Codex Suprasliensis (лацінская мова)
    Kodeks supraski (польская мова)
    Supraseljski kodeks (славенская мова)
    Супрасльскі кодэкс
    Супрасълски сборник (балгарская мова)

        Гл. таксама
    Супрасльская рукопись (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. — Мінск, 2006.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 15. — Мінск, 2002.
    Сайт "Вікіпедыя". Дата звароту: 19.12.2018.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 19.12.2018.
    Сайт "Нацыянальная бібліятэка Польшы". Дата звароту: 19.12.2018.
    Сайт "Wikipedia". Дата звароту: 19.12.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере