unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Абраз Маці Божай Бялыніцкай

    Хрысціянская (каталіцкая) святыня на Беларусі. Вядомы з 1623 г., знаходзіўся ў Бялыніцкім кляштары кармелітаў. Набыў славу ў час выйны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654–1667), калі знаходзіўся ў Ляхавіцкай крэпасці. У 1760 г. абраз урачыста быў перанесены ў Бялынічы, у ізноў пабудаваны касцёл. З канца 17 ст. у Бялынічах фіксаваліся цудоўныя вылячэнні і выратаванні з яго дапамогай. У 1761 г. адбылося ўрачыстае каранаванне абраза каронамі, асвечанымі ў Рыме. У 1930-я гг. захоўваўся ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі, адкуль знік у час Другой сусветнай вайны. Найбольш дакладная копія сярэдзіны 17 ст. знаходзіцца ў Музеі старажытнай беларускай культуры НАН Беларусі (г. Мінск).

        Сп. ад
    Абраз Маці Божай Бялыніцкай
    Абраз Маці Божай Бялыніцкай, Каралевы Беларусі
    Маці Божая Бялыніцкая (абраз)

        Гл. таксама
    Икона Божией Матери Белыничской (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Маці Божая, маліся за нас! [Выяўленчы матэрыял] : 2024 : [насценны перакідны] каляндар. ― Мінск, 2023. — 14 л.
    Рэлігія і царква на Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 2001.
    250-годдзе каранацыі абраза Маці Божай у Бялынічах / Ave Maria. — 2011. — № 10. — С. 17.
    Сайт "Вікіпедыя". Дата звароту: 08.12.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере