unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Нацыянальны інстытут імя Асалінскіх (Вроцлаў)

    Навуковая і культурніцкая ўстанова Польшчы. Заснаваны ў 1817 г. графам Юзэфам Максымільянам Асалінскім (вучоны, калекцыянер) у Львове. У ёй сабрана ўнікальная калекцыя кніг, манускрыптаў і палотнаў жывапісу, якія меркавалася зберагчы для будучых пакаленняў. З 1947 г. функцыянуе ў Вроцлаве, дзе была заснавана Народная бібліятэка імя Асалінскіх (ZNiO).
    У 1953 г. Нацыянальны інстытут падзелены на дзве асобныя арганізацыі: Асалінская бібліятэка – стала філіялам Польскай нацыянальнай Акадэміі навук і выдавецтва.
    Частка калекцыі пасля вайны засталася ва Украіне. Фонды бібліятэкі Інстытута Асалінскіх увайшлі ў Львоўскую навуковую бібліятэку імя В. Стэфаніка НАН Украіны, у будынку якога бібліятэка і размясцілася. Яшчэ частка, магчыма, разышлася па музеях, асабістных калекцыях.

        Варыянты назвы
    Асалінэум (Вроцлаў)
    Асалінэюм (Вроцлаў)
    Народная бібліятэка імя Асалінскіх (Вроцлаў)
    Нацыянальная бібліятэка імя Асалінскіх (Вроцлаў)

        Гл. таксама
    Zakład Narodowy imienia Ossolińskich (Вроцлаў) (польская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Матэрыялы да гісторыі Горадні і ваколіц у зборах Нацыянальнай бібліятэкі імя Асалінскіх "Асалінэум" у Вроцлаве / Сяргей Токць // Гарадзенскі палімпсест. 2009. Дзяржаўныя ўстановы і палітычнае жыццё, XV―XX ст. : [зборнік матэрыялаў ІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі, лістапад 2009 г., г. Гродна]. ― Гародня [Гродна], 2009. — С. 332—351.
    Сайт Нацыянальнага інстытута імя Асалінскіх
    Вольная энцыклапедыя "Вікіпэдыя" (арт. Асалінэюм).

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере