unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

"Чорная рука", тайнае таварыства (Сербія)

    Тайнае таварыства "Чорная рука", дэвіз якога гучаў: "Аб'яднанне або смерць" (іншая назва таварыства "Адзінства або смерць") з'яўлялася нацыянальна-тэрарыстычнай арганізацыяй. Утворана ў 1912 г. з мэтай вызвалення Сербіі з-пад улады Аўстра-Венгрыі і ажыццяўлення нацыянальнага яднання ўсіх сербаў. Аддавала перавагу тэрарыстычнай дзейнасці перад ідэйнай прапагандай. Лічыцца, што арганізацыя першапачаткова была адгалінаваннем ад "Народнай абароны", групоўкі, якая імкнулася аб'яднаць усе славянскія народы ў Еўропе. Кіраўніком "Чорнай рукі" з'яўляўся палкоўнік Драгуцін Дзмітрыевіч, які служыў начальнікам сербскай контрразведкі. Фактычна ўвесь дзяржаўны апарат краіны кантраляваўся тайнай арганізацыяй. У 1914 г. група тэрарыстаў з "Млада Босна" (філіяла "Чорнай рукі") забіла аўстрыйскага эрцгерцага Фердынанда, паклаўшы пачатак Першай сусветнай вайне.

        Варыянты назвы
    "Адзінства або смерць" (Сербія)
    "Единство или смерть" (Сербия) (руская мова)
    Тайнае таварыства "Чорная рука" (Сербія)
    "Уједињење или смрт" (Сербія) (сербская мова)
    "Црна рука" (Сербія) (сербская мова)
    "Черная рука", тайное общество (Сербия) (руская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Преторијанске тежње у Србији : апис и "Црна рука" / Радован М. Драшковић. ― Београд, 2006.
    Сайт "Мифы и реальность".
    Сайт "Единое Отечество".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере