unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Палужжа, аграгарадок (Карэліцкі раён)

    Упамінаецца ў пачатку 15 ст. У 17–18 ст. сяло і фальварак у Навагрудскім павеце Навагрудскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. З 1795 г. – у Расійскай імперыі. У сярэдзіне 19 – пачатку 20 ст. у Карэліцкай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. З 1919 г. – у БССР. З 1921 г. – у Польшчы, у Карэліцкай гміне Навагрудскага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 г. – у БССР. З 12.10.1940 г. у Руткавіцкім сельсавеце Валеўскага, з 25.11.1940 г. Карэліцкага раёнаў Баранавіцкай вобласці. З 1954 г. – у Гродзенскай вобласці, у Карэліцкім сельсавеце, з 1958 г. – у Карэліцкім Пасялковым савеце, у 1962–1965 гг. – у Навагрудскім раёне. З 2007 г. – у Малюшыцкім сельсавеце. З 07.02.2011 г. – аграгарадок.
    Знаходзіцца ў Малюшыцкім сельсавеце Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці.

        Гл. таксама
    Полужье, агрогородок (Кореличский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 2. — Мінск, 2016.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 12. — Мінск, 2001.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзенская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2004.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 11.07.2017.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере