unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Рэч Паспалітая (1569—1795)

    Афіцыйная назва феадальнай федэратыўнай дзяржавы, у якую аб'ядналіся ў выніку Люблінскай уніі 1569 г. Польшча ("Карона") і Вялікае Княства Літоўскае ("Княства", або "Літва"). Існавала ў 1569–1795 гг. і была ліквідавана ў выніку 3-х падзелаў яе тэрыторыі. У склад Кароны ўваходзілі польскія і ўкраінскія ваяводствы, у ВКЛ – беларускія і літоўскія землі. У Рэч Паспалітую таксама ўваходзілі: Інфлянцкае ваяводства, Курляндскае і Земгальскае герцагства, з пачатку 17 ст. – Пільтэнскі павет, у 1525–1657 гг. – Прускае герцагства, у 1658–1659 гг. – усходнія ўкраінскія ваяводствы як 3-я дзяржава – Вялікае княства Рускае. У выніку падзелаў Рэчы Паспалітай у 1772–1795 гг. часткі тэрыторыі дзяржавы былі далучаны да Расіі, Прусіі і Аўстрыі.

        Варыянтная форма назвы
    Abiejų tautų respublika (літоўская мова)
    Žečpospolita (1569—1795) (літоўская мова)
    Rzeczpospolita Obojga Narodów (польская мова)
    Rzeczpospolita (1569—1795) (польская мова)
    Польска-Літоўская дзяржава
    Рэч Паспалітая Абодвух Народаў

        Гл. таксама
    ПАДЗЕЛЫ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ
    Речь Посполитая (1569—1795) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6, кн. 1. — Мінск, 2001.
    Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. — Мінск, 2006.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 14. — Мінск, 2002.
    БД "Авторитетные файлы" Нацыянальнага інфармацыйна-бібліятэчнага цэнтра ЛІБНЕТ. Форма назвы: Польска-Літоўская дзяржава.
    Сайт "Словари и энциклопедии на Академике".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере