unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Пышна, вёска (Лепельскі раён)

    У пісьмовых крыніцах згадваецца з сярэдзіны 16 ст. як прыватнаўласніцкае сяло Пішна ў Вялікім Княстве Літоўскім. У 17 ст. – маёнтак у Полацкім ваяводстве. У 1766 г. атрымала статус мястэчка. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) – у складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Лепельскага павета Полацкай, з 1802 г. – Віцебскай губерняў. У лістападзе 1917 г. устаноўлена савецкая ўлада. Са жніўня 1924 г. – цэнтр Пышнянскага сельсавета Лепельскага раёна Барысаўскай, з чэрвеня 1927 г. – Полацкай, з чэрвеня 1935 г. – Лепельскай акруг БССР. З лютага 1938 г. – у Віцебскай вобласці. У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была спалена, пасля вайны адбудавана. З кастрычніка 2013 г. – у Стайскім сельсавеце Лепельскага раёна Віцебскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Пішна, сяло (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Пышно, деревня (Лепельский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2019.
    Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 2. Витебская область. В 2 кн. Кн. 2. — Минск, 2010.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6, кн. 1. — Мінск, 2001.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 13. — Мінск, 2001.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 05.03.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере