unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Старапескаўскі сядзібна-паркавы комплекс (Бярозаўскі раён)

    Помнік сядзібна-паркавай архітэктуры класіцызму. Сфарміраваны ў канцы 18 ст. – 1-й палавіне 19 ст. у маёнтку графаў Пуслоўскіх (належаў ім да 1939 г.). Першапачаткова ўключаў сядзібны дом (не захаваўся), дзве мураваныя брамы, спіртзавод, стайню, гаспадарчыя пабудовы. Сядзібны дом, які захаваўся да нашых дзён быў раней стайняй. Парк размяшчаўся на схіле да возера вакол сажалак і каналаў. У сённяшні час кампазіцыя паркавай зоны значна парушана.
    Знаходзіцца на беразе возера Чорнае, у в. Старыя Пескі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Пуслоўскіх сядзіба (Старыя Пескі, вёска; Бярозаўскі раён)
    Старапескаўская сядзіба

        Гл. таксама
    Старопесковский усадебно-парковый комплекс (Березовский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Старинные усадьбы Берестейщины / А. Т. Федорук. ― Минск, 2006.
    Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X—XX стагоддзяў : (гісторыя, стан, перспектывы) / Л. М. Несцярчук. — Мінск, 2005.
    Архітэктура Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993.
    Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. — Мінск, 2009.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере