![]() БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ | История поисков |
Базовый поиск | Расширенный поиск | Cловари | ГРНТИ | Новые поступления |
---|
Справка
Агарэвічы, аграгарадок (Ганцавіцкі раён ) |
Паводле мясцовага падання першапачатковая назва Пагарэвічы. Упершыню ўзгадваецца ў 1473 г. як сяленне Клецкай воласці Новагародскага ваяводства ВКЛ. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. – у складзе Расійскай імперыі. У 1816 г. – у Круговіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. З 1921 г. – у складзе Польшчы, калонія Круговіцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства. З 1939 г. – у складзе БССР. З 1940 г. – цэнтр Агарэвіцкага сельсавета Ганцавіцкага раёна Пінскай вобласці. З 1954 г. – у Брэсцкай вобласці. З 1962 г. па 1966 г. – у Ляхавіцкім раёне. З 16.04.2010 г. – аграгарадок.
Цэнтр Агарэвіцкага сельсавета Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Варыянтная форма назвы
Пагарэвічы, вёска (папярэдні загаловак) |
Гл. таксама
Огаревичи, агрогородок (Ганцевичский район) (на іншай мове) |
Крыніцы iнфармацыі
Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 1. — Мінск, 1996.
Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 3. Брэсцкая вобласць, кн. 1. — Мінск, 2006.
Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Брэсцкая вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2006.
БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 16.04.2014.
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |