unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Моталь, аграгарадок (Іванаўскі раён)

    Вядомы з 15 ст. У 16 ст. – у складзе Пінскага павета Трокскага ваяводства. Да 1554 г. – сяло. З 1555 г. – горад з самакіраваннем. З 1795 г. – у Расійскай імперыі, з 1801 г. – у Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні. У 1866 г. – мястэчка ў Дружылавіцкай воласці, у 1885 г. – цэнтр Мотальскай воласці. З 1921 г. – у Польшчы, у Драгічынскім павеце Палескага ваяводства. З 1939 г. – у БССР, з 1940 г. – гарадскі пасёлак у Іванаўскім раёне. З 1954 г. – вёска, цэнтр сельсавета. У 1962–1965 гг. – у Драгічынскім раёне. З 27.07.2010 – аграгарадок.
    Цэнтр Мотальскага сельсавета Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

        Гл. таксама
    Мотоль, агрогородок (Ивановский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 10. — Мінск, 2000.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 3. Брэсцкая вобласць, кн. 1. — Мінск, 2006.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Брэсцкая вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2006.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 04.06.2012.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере