unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Магільна, аграгарадок (Уздзенскі раён)

    Упершыню згадваецца ў 1284 г. (паводле другіх звестак – у 1235 г.). У 1480 г. мястэчка ў Навагрудскім павеце Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 г. – у складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. З 1919 г. – у БССР. З 1924 г. – цэнтр Магільнянскага сельсавета Уздзенскага раёна Мінскай акругі (да 1930 г.), з 1938 г. – Мінскай вобласці. З 1962 г. – у Дзяржынскім, з 1966 г. – ва Уздзенскім раёнах. У 1979–1991 гг. вёска называлася Нёман. З 09.02.2010 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Нёманскага сельсавета Уздзенскага раёна Мінскай вобласці. Размешчана на левым беразе р. Нёман.

        Варыянтная форма назвы
    Магільнае, мястэчка (папярэдні загаловак)
    Нёман, вёска (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Могильно, агрогородок (Узденский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць, кн. 5. — Мінск, 2014.
    Минская область : энциклопедия. [В 2 т.]. Т. 2. — Минск, 2007.
    Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Я. Н. Рапановіч. — Мінск, 1981. (Вядома з 1235 г.)
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 9. — Мінск, 1999.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Мінская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2003.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 13.06.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере