unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Лелікава, вёска (Кобрынскі раён)

    Вядома з 16 ст. на тэрыторыі Ратненскага павета Каралеўства Польскага. У 1546 г. упамінаюцца Лолікаўцы. У 1774 г. Лелікава – маёнтак у складзе Холмскай зямлі Рэчы Паспалітай (тэрыторыя Польшы). Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795 г.) – у складзе Расійскай імперыі, у Ковельскім павеце. У 1883 г. вёска, цэнтр Лелікаўскай воласці, у Ратненскай паліцэйскай акрузе. Побач знаходзіўся аднайменны фальварак. З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, цэнтр гміны Камень-Кашырскага павета Палескага ваяводства. У 1939 г. – у БССР, са студзеня 1940 г. – у Дзівінскім раёне Брэсцкай вобласці, з кастрычніка 1940 г. да ліпеня 1954 г. – цэнтр Лелікаўскага сельсавета, потым у складзе Павіццеўскага, Дзівінскага (1970 г.) сельсаветаў, са жніўня 1959 г. – у Кобрынскім раёне.
    Знаходзіцца на тэрыторыі Дзівінскага сельсавета, на паўднёва-ўсходнім беразе Церабовіцкага канала.

        Варыянтная форма назвы
    Лілікава, вёска
    Лылікуў, вёска

        Гл. таксама
    Леликово, деревня (Кобринский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 4. Брэсцкая вобласць, кн. 2. — Мінск, 2007.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Брэсцкая вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2006.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 19.08.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере