unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Грамовіч, Уладзімір Пятровіч (акцёр ; нар. 1948)

    Месца нараджэння: г. Мінск. Беларускі акцёр і рэжысёр тэатра лялек, педагог. Заслужаны артыст Беларусі (1979).
    Скончыў Мінскі інстытут культуры (спецыяльнасць – "Рэжысура аматарскага тэатра"). З 1967 г. працуе ў Беларускім дзяржаўным тэатры лялек. З 1997 па 2009 г. мастацкі кіраўнік курса артыстаў тэатра лялек, дацэнт кафедры акцёрскага мастацтва Беларускай акадэміі мастацтваў. Як рэжысёр ставіў спектаклі ў Беларускім дзяржаўным тэатры лялек і маладзечанскім тэатры "Батлейка". Супрацоўнічаў з Белвідэацэнтрам (прымаў удзел у агучванні дакументальных стужак пра В. Быкава, А. Адамовіча, Я. Драздовіча і інш.).
    Аўтар артыкулаў пра тэатр, творчых партрэтаў артыстаў, мастакоў.

        Гл. таксама
    Грамович, Владимир Петрович (актер ; род. 1948) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. — Мінск, 2002.
    Пра Парыж ... / Грамовіч У. П. — Мінск, 2010.
    Сайт тэатральнай асацыацыі "Заўтра – вясна".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере