unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Барысаў, горад (Мінская вобласць)

    Упершыню ўпамінаецца ў Лаўрэнцьеўскім летапісе ў 1127 г. як горад Полацкага княства. З канца 13 ст. у складзе Вялікага Княства Літоўскага. У 1563 г. горад атрымаў магдэбургскае права. З 1563 г. – цэнтр Барысаўскага староства, пасля Люблінскай уніі 1569 г. – староства леннага ўладання князёў Агінскіх, потым Радзівілаў; уваходзіў у Аршанскі павет Віцебскага ваяводства. З 1793 г. – у Расійскай імперыі. З 1795 г. цэнтр павета Мінскага намесніцтва. У канцы 19 ст. на правым беразе Бярэзіны ўзнік пасёлак Нова-Барысаў, які ў 1900 г. быў злучаны з Барысавам мостам. У 1918 г. горад акупіраваны войскамі кайзераўскай Германіі, з верасня 1919 г. да мая 1920 г. – буржуазнай Польшчы. З 1924 г. – цэнтр раёна, у 1924–1927 гг. – акругі, у 1938 г. – у складзе Мінскай вобласці, горад абласнога падпарадкавання. Сучасны горад падзелены на дзве часткі: Нова-Барысаў (на поўдні, кампазіцыйнае ядро горада) і Стара-Барысаў (на поўначы), звязаныя паміж сабой аўтамабільным мостам.
    Размешчаны на р. Бярэзіна.

        Варыянтная форма назвы
    Нова-Барысаў, пасёлак (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Борисов, город (Минская область) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1. — Мінск, 1993.
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 2. — Минск, 2006.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере