unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Брылі, вёска (Барысаўскі раён)

    У 19 ст. вёска ўваходзіла ў склад Бытчанскай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. Са жніўня 1924 г. – у складзе Велікастахаўскага сельсавета Зембінскага раёна Барысаўскай акругі. Са жніўня 1925 г. – у складзе Касцюкоўскага сельсавета. З чэрвеня 1927 г. – у Мінскай акрузе (да 1930 г.). З верасня 1927 г. – у Барысаўскім раёне, з лютага 1938 г. – у складзе Мінскай вобласці. З ліпеня 1954 г. – у складзе Велікастахаўскага, са студзеня 1969 г. – Весялоўскага сельсаветаў. У вайну 1812 г. каля вёскі расійская армія пры пераправе праз Бярэзіну разграміла напалеонаўскія войскі.
    Знаходзіцца ў Весялоўскім сельсавеце Барысаўскага раёна Мінскай вобласці, на р. Бярэзіна.

        Гл. таксама
    Брили, деревня (Борисовский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Минская область : энциклопедия. [В 2 т.]. Т. 1. — Минск, 2007.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Мінская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2003.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць, кн. 1. — Мінск, 2010.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 27.05.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере