unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Камянец, горад (Брэсцкая вобласць)

    Заснаваны валынскім князем Уладзімірам Васількавічам у 1276 г. З 1366 г. – у Вялікім Княстве Літоўскім, належаў князям Кейстуту, Вітаўту, Янушу Мазавецкаму, Ягайлу. З 1413 г. – цэнтр павета Трокскага, з 1520 г. – Падляшскага, з 1566 г. – Берасцейскага ваяводстваў. У 1503 г. атрымаў магдэбургскае права. З 1795 г. – у складзе Расійскай імперыі, у Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1795–1940 гг. назва Камянец-Літоўскі. У 1921–1939 гг. – у складзе Польшчы, мястэчка Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 г. – у БССР. З 1940 г. – гарадскі пасёлак, цэнтр раёна Брэсцкай вобласці. З 1983 г. – горад.
    Размешчаны на р. Лясная.

        Варыянтная форма назвы
    Камянец-Літоўскі, горад (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Каменец, город (Брестская область) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Рэспубліка Беларусь. Вобласці і раёны : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 2004.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4. — Мінск, 1997.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере