unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Емен

    На рубяжы 2–1 тыс. да н. э. тут складвалася сваеасаблівая паўднёва-аравійская цывілізацыя, узніклі дзяржавы Хадрамаўт, Катабан, Саба, пазней – Маін. У пачатку 4 ст. н. э. тэрыторыя ўключана ў Хім'ярыцкае царства. У 630 г. Емен уключаны ў склад Арабскага халіфата. У пачатку 16 ст. Паўночны Емен у складзе Асманскай імперыі, але ў 1633 г. – незалежная дзяржава – імамат зейдзітаў. У 1839 г. англічане захапілі раён Адэна (Паўднёвы Емен), дзе пазней былі створаны брытанская калонія і пратэктараты Адэн (Усходні і Заходні). У 1904–1911 гг. Паўночны Емен дамогся аўтаноміі, у 1918 г. абвешчаны каралеўствам. У 1962 г. абвешчана Еменская Арабская Рэспубліка (ЕАР). У 1967 г. абвешчана незалежнасць Паўднёвага Емена (з 1970 г. Народная Дэмакратычная Рэспубліка Емен, НДРЕ). У 1990 г. ЕАР і НДРЕ аб'ядналіся ў Еменскую Рэспубліку (афіцыйная назва). Сталіца – г. Сана.
    Знаходзіцца ў паўднёва-заходняй Азіі, на поўдні Аравійскага паўвострава. Абмываецца водамі Чывонага і Аравійскага мораў.

        Варыянтная форма назвы
    Аль Джумхурыя аль Яманія
    Еменская Рэспубліка

        Гл. таксама
    Йемен (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Большая энциклопедия. В 62 т. Т. 19. — Москва, 2006.
    Географический энциклопедический словарь : географические названия. — Москва, 2003.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 7. — Мінск, 1998.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере