unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Турава-Пінская епархія

    Тураўская біскупская кафедра заснавана ў 1005 г. Тэрыторыя Тураўскай епархіі была вялікай і займала тэрыторыі, якія належаць цяпер Мінскай, Гомельскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцям. У 1241 г. кафедра перанесена ў г. Пінск, тытул архіерэяў – Тураўскі і Пінскі. У XV–XVI ст.ст. Пінск стаў цэнтрам праваслаўнай Турава-Пінскай епархіі. Пасля падпісання Брэсцкай уніі 1596 г. праваслаўная Пінска-Тураўская епархія перастала існаваць. Да 1795 г. пінскай кафедрай валодалі уніяты, аднак у 1620–1632 гг. Пінская праваслаўная епархія адраджалася і існавала адначасова з уніяцкай.
    З заснаваннем праваслаўнай Мінскай епархіі ў 1793 г. тэрыторыя былой Турава-Пінскай епархіі перайшла ў падпарадкаванне мінскіх архіерэяў. У 1920 г. адноўлена Пінская праваслаўная епархія. У 1992 г. па распараджэнні Сінода Беларускай праваслаўнай царквы адноўлена старажытная Тураўская епархія.

        Варыянты назвы
    Biskupstwo Turowsko-Pińskie (польская мова)
    Турово-Пинская епархия (руская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Biskupstwo Turowsko-Pińskie w XI–XVI wieku / Antoni Mironowicz. ― Białystok, 2011.
    Тураўская праваслаўная епархія / Віктар Касцюк // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. — Мінск, 2001. — Т. 6, кн. 1. — С. 542.
    Официальный сайт Туровской епархии.
    Сайт Паломнического отдела Белорусской Православной Церкви.
    Сайт Белорусской Православной Церкви.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере