unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Багамолец, Францішак (1720—1784)

    Месца нараджэння: Віцебскае ваяводства. Драматург, паэт, публіцыст, выдавец. З беларускага шляхецкага роду, брат Яна Хрызастома Багамольца. З 1737 г. – езуіт, з 1749 г. – ксёндз; у 1765–1766 і 1771–1773 гг. – пракуратар Мазавецкай правінцыі езуіцкага ордэна. У 1760-1770-я гг. рэдагаваў і выдаваў у Варшаве шэраг перыядычных выданняў, дзе змяшчаў матэрыялы з Беларусі. Згуртаваў вакол сябе кола прыхільнікаў мастацтваў і рэформ, так званую "кузню Багамольца".
    Збіраў беларускія прыказкі і прымаўкі, стварыў больш за 20 камедый для школьнага тэатра, апублікаваў хронікі М. Бельскага, М. Стрыйкоўскага, М. Кромера, А. Гваньіні; выдаў пісьмы Я. і П. Каханоўскіх, М. Сарбеўскага. Складаў вершы.

        Гл. таксама
    Bohomolec, Franciszek (1720—1784) (польская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 2. — Мінск, 1996.
    Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. — Мінск, 2005.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6, кн. 2. — Мінск, 2003.
    Encyklopedia katolicka. T. 2. ― Lublin, 1995.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере