unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Заазёрная, вёска (Маларыцкі раён)

    Узнікла паселішча ў 19 ст. У 2-й палавіне 19 ст. – пачатку 20 ст. – вёска ў Олтушскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. У 1860-х гг. адносілася да маёнтка Олтуш Аннаспаскай сельскай грамады. У 1921–1939 гг. – у складзе Польшчы. Паводле перапісу насельніцтва 1921 г. – вёска ў Макранскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства. З верасня 1939 г. – у БССР. З кастрычніка 1940 г. – вёска і фальварак у Макранскім сельсавеце Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці. У верасні 1942 г. нямецкія акупанты спалілі вёску. Пасля вайны вёска адбудавана. У 1959 г. – у Лукаўскім сельсавеце. У 1962–1965 гг. – у Брэсцкім раёне. Да 1964 г. – вёска Аннаспаская (Анна-Спаская).
    Знаходзіцца ў Олтушскім сельсавеце Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Анна-Спаская, вёска (папярэдні загаловак)
    Аннаспаская, вёска (папярэдні загаловак)
    Ганна-Спаская, вёска
    Радык, вёска

        Гл. таксама
    Заозерная, деревня (Малоритский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 4. Брэсцкая вобласць, кн. 2. — Мінск, 2007.
    Слоўнік назваў населеных пунктаў Брэсцкай вобласці / Я. Н. Рапановіч. — Мінск, 1980.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Брэсцкая вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2006.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 21.06.2011.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере