unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Гаргіпія, антычны горад (Баспорская дзяржава)

    Заснаваны ў 4 ст. да н. э. на месцы старажытнага горада Сінд (Сіндыка), цэнтра племені сіндаў. Атрымаў сваю назву ў гонар правіцеля горада Гаргіпа. Найбольшага росквіту дасягнуў у 2–3 стст. н. э., стаўшы буйным гандлёвым і рамесным цэнтрам Баспорскага царства. Неаднаразова разбураўся, аднаўляўся. З 1475 г. пад уладай Турцыі, ператвораны ў крэпасць Анапа, якая ў 1829 г. была далучаная да Расіі. У цяперашні час на месцы раскопак створаны музей-запаведнік "Гаргіпія" пад адкрытым небам.
    Гарадзішча знаходзіцца на ўсходнім узбярэжжы Чорнага мора ў цэнтры сучаснага г. Анапа.

        Варыянтная форма назвы
    Сінд, антычны горад (папярэдні загаловак)
    Сіндская гавань, паселішча (папярэдні загаловак)
    Сіндыка, антычны горад (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Горгиппия, античный город (Боспорское государство) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Большая энциклопедия. В 62 т. Т. 13. — Москва, 2006.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 5. — Мінск, 1997.
    Сайт "Википедия".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере