unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Полацкае евангелле (1)

    Рукапісны помнік паўночна-ўсходняй часткі беларускіх зямель. Адно з трох вядомых рукапісных евангелляў 12–14 стст. з Полацка.
    Першае Полацкае евангелле-апракас канца 12 ст. напісана на пергаміне царкоўна-славянскай мовай, уставам, двума почыркамі ў 2 слупкі на 172 лістах. Рукапіс належаў полацкаму Свята-Троіцкаму манастыру; у 19 ст. трапіў у Маскву ў прыватныя калекцыі; у 1852 г. выкуплены Імператарскай публічнай бібліятэкай і перавезены ў Санкт-Пецярбург, дзе зараз і захоўваецца (у Расійскай нацыянальнай бібліятэцы).
    У 2012 г. па ініцыятыве Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Выдавецтва Беларускага экзархата выйшла факсімільнае выданне першага Полацкага евангелля. Работы па стварэнні факсіміле вяліся пры садзейнічанні Расійскай нацыянальнай бібліятэкі (Санкт-Пецярбург) і Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі (Масква).

        Сп. ад
    Першае Полацкае евангелле

        Гл. таксама
    Полоцкое евангелие (1) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Полацкія евангеллі / М. В. Нікалаеў // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 12. — С. 470—471.
    Полацкія евангеллі / Мікола Нікалаеў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 1999. — Т. 5. — С. 542.
    Старажытныя полацкія евангеллі-апракасы: лінгвістычныя і тэксталагічныя адметнасці / Будзько І. У. // Сімяон Полацкі: светапогляд, грамадска-палітычная і літаратурная дзейнасць : (матэрыялы III Міжнароднай навуковай канферэнцыі, 19—20 лістапада 2009 г.) : да 380-годдзя Сімяона Полацкага. ― Полацк, 2010. ― С. 5―18.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере