unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Давыд-Гарадок, горад (Столінскі раён)

    Узнік у 12 ст. Вядомы з канца 14 ст. як цэнтр удзельнага Давыд-Гарадоцкага княства. Першапачатковая назва – Гарадок, у канцы 14 – пачатку 15 стст. атрымаў сучасную назву. З 1569 г. – у складзе Кіеўскага ваяводства. З 1586 г. – у Клецкай ардынацыі. З 1793 г. – у складзе Расійскай імперыі, цэнтр Давыд-Гарадоцкага павета Мінскай губерні. З 1796 г. – мястэчка Мазырскага павета. З 1875 г. – у Нясвіжскай ардынацыі. У 1921 г. – у Польшчы, мястэчка ў Столінскім павеце Палескага ваяводства. З 1939 г. – у БССР, з 1940 г. – горад, цэнтр Давыд-Гарадоцкага раёна Пінскай вобласці. У 1954 г. – цэнтр раёна Брэсцкай вобласці, з 1961 г. – у Столінскім раёне.
    Знаходзіцца ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці, на рацэ Гарынь.

        Варыянтная форма назвы
    Гарадок, горад (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Давид-Городок, город (Столинский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 3. — Минск, 2006.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3. — Мінск, 1996.
    Административно-территориальное устройство БССР : справочник. В 2 т. Т. 2. (1944—1980). — Минск, 1987.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 30.05.2014.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере